Невялікі падарунак да травеньскіх святаў для магілёўцаў.
7 траўня. Магілёў. Все фота – mogilevnews.by
Шыкоўны падарунак ад уладаў атрымалі жыхары раёна 30 гадоў Перамогі ў Магілёве. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, гендырэктар ЗАТ «ТІС-Магмет» Валер Гусарэвіч і некалькі чалавек сталага ўзросту ўрачыста адкрылі парэнчы ў мясцовым парку. Усё сур’ёзна – Марзалюк і Гусарэвіч нават перарэзалі чырвоную стужку.
Парэнчы назвалі падарункам да травеньскіх святаў. З’явіліся яны на спуску, дзе да гэтага доўгі час стаяў іх драўляны аналаг.
Свята атрымалася!