Запрашаем вас на дыскусію пра тое, чаму турэмная культура так моцна ўкаранілася ў беларускім грамадстве.
Часопіс пра чалавека і яго правы mspring.online кліча магілёўцаў на афлайнавае ток-шоу «Жыве Беларусь: па панятках ці па законе?» у грамадскі цэнтр «Кола» 27 сакавіка.
Разам з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім і Яўгенам Васьковічам мы паспрабуем адказаць на пытанне, чаму многія беларусы шануюць турэмную рамантыку і карыстаюцца зэкаўскімі паняццямі.
«Не стучать», калі стаў сведкам дробнага правапарушэння, лішні раз не звяртацца ў міліцыю, навешваць «нізкі статус» на людзей, якія не падабаюцца, прыхільнасць да шансона і блатняка – чаму гэта так у нас любяць?
Як жыццё «па паняццях» уплывае на ўспрыманне правоў чалавека, чаму самі супрацоўнікі турмаў і калоній шануюць турэмную культуру і як з яе дапамогай змагаюцца супраць зэкаў – усё гэта, і нават больш, мы абмяркуем 27 сакавіка ў грамадскім цэнтры «Кала» (пер. Чкалава, 16).
Экспертамі выступяць:
Экс-палітвязень, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі (правёў у зняволенні з 2011 па 2014 год, значную частку тэрміну адбываў у бабруйскай папраўчай калоніі №2).
Экс-палітвязень, журналіст, грамадскі актывіст Яўген Васьковіч (правёў у зняволенні з 2011 па 2015 год, увесь тэрмін адбываў у магілёўскай калоніі №15 і ў магілёўскай турме №4).
БОНУС: ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ-ТУРЭМНАГА ДЗЁННІКА АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА “ТУРЭМНЫ СШЫТАК”
ШТО: ТОК-ШОУ «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ: ПА ПАНЯЦЦЯХ ЦІ ПА ЗАКОНЕ?»
ДЗЕ: МАГІЛЁЎ, ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», (ЗАВ. ЧКАЛАВА, 16)
КАЛІ: 27 САКАВІКА, СЕРАДА. ПАЧАТАК – 19:00
АНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦЫЯ – БУДЗЕ
ЎВАХОД: ВОЛЬНЫ