Адзін са нешматлікіх прыпынкаў Магілёва, які прыстойна выглядае вонкава, сапсаваны.

4 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


На прыпынку «Тэатр лялек» усталявалі новы прыпыначны павільён, падобны на той, што паставілі на праспекце Міра да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Па аналогіі там будуць прадаваць прэсу, кнігі, сувеніры, магчыма нават платна частаваць кубачкам кавы.

Аднак у сацсетках абноўку ўспрынялі негатыўна. Журналіст і блогер Дзяніс Васількоў паведаміў, што ён напісаў электронны зварот да старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава, у якім «папрасіў прыбраць гэтую пачварнасць». Тое ж самае ён заклікаў зрабіць і іншых магілёўцаў.

 

Не абыйшлося без гумару.

 

 

У самім тэатры лялек таксама вельмі негатыўна адрэагавалі на новы павільён. У сваім Facebook ўстанова культуры заявіла, што навінка не толькі закрывае афішы і рэкламу, але і сам будынак тэатра XIX стагоддзя, які прызнаны культурна-гістарычнай каштоўнасцю.

Размова, на думку прадстаўнікоў тэатра, ідзе не толькі пра візуальны складнік, але і пра парушэнне заканадаўства аб культуры.