Паказваем, як цяпер выглядае першы стрыт-арт гарадскога маштабу.

5 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


У Магілёве 8 кастрычніка прэзентуюць новы стрыт-арт падворак па вул. Дзяржынскага (побач з абласной бібліятэкай). Восем мастакоў каля двух тыдняў ператвараюць бетонныя пейзажы ў вулічныя карціны і зусім хутка прэзентуюць вынік сваёй працы. Арганізатарам выступае Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у партнёрстве з Caparol Center.

Гэта ўжо другі такі праект. Першы з’явіўся на вуліцы Ціміразеўскай пяць гадоў таму – і тады прымусіў Магілёў трохі разварушыцца. Як зараз выглядаюць муралы і графіці – у нашым фотарэпартажы.

У цэлым, яны захаваліся нядрэнна.