Цяпер магілёўскія чыноўнікі не змерзнуць і не будуць пакутваць ад спякоты.
27 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі
Магілёўскі Дом Саветаў абвясціў тэндэр на закупку шасці кандыцыянераў з устаноўкай. Паводле дакументаў, на абсталяванне ўлады гатовыя выдаткаваць 24 450 BYN, або крыху больш за 12 тысяч даляраў. Сярод патрабаванняў – гарантыя не менш за тры гады і наяўнасць сэрвіснага цэнтра ў Магілёве.
Грошы на кандыцыянеры пойдуць з абласнога бюджэту праз органы дзяржаўнага казначэйства.
У Доме Саветаў ужо шмат гадоў размяшчаюцца рэгіянальныя ўлады – абласны Савет дэпутатаў і аблвыканкам.