Палітзэк Міхаіл Жамчужны даслаў ліст падзякі Магілёўскай абласной грамадскай назіральнай камісіі. Тое, што калонія прапусціла такі дакумент на волю – рэдкасць.
1 чэрвеня. Горкі-Магілёў. Алесь Святліцкі
13 сакавіка абласная грамадская назіральная камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, наведала горацкую папраўчую калонію №9. Там ужо доўгі час утрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Перад гэтым кіраўнік беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка звярнулася ў рэгіянальную і рэспубліканскую ГНК з просьбай праверыць Горацкую ПК №9, дзе ўтрымліваецца Жамчужны, паколькі ўбачыла пагрозу яго жыццю і здароўю. Па яе інфармацыі, 24 студзеня мужчыну жорстка збіў іншы асуджаны.
Аднак адміністрацыя калоніі забараніла абласной ГНК сустрэцца з палітвязнем, матываваўшы гэта тым, што ў камісіі не хапае на гэта паўнамоцтваў.
Але вынік ад прыезду камісіі быў. Пра гэта сябры ГНК даведаліся з падзякавальнага ліста самога Жамчужнага, якое прыйшло напрыканцы траўня. Прыводзім вам вытрымкі з яго:
«Дзякую за маніторынг ПК № 9, які значна палегчыў ўмовы майго адбыцця пакарання.
У горацкай калоніі ўсё было загадзя падрыхтавана да майго прыёму. На першай асабістай сустрэчы з начальнікам калоніі ў прысутнасці яго намеснікаў ён паведаміў, што яму тэлефанавалі, ён усё пра мяне ведае, што я здраднік, што я здрадзіў Беларусі, што ён мяне задушыць.
З першых хвілін у ПК №9 я трапіў пад усеагульны ціск. Мяне накіравалі ў атрад №21, дзе ўтрымліваецца пераважна моладзь да 30 гадоў, якая прайшла школу малалетняй калоніі і па 4-6 судзімасцяў. Паралельна ў асяроддзі асуджаных і ў Інтэрнэт размяшчаліся ганебная пра мой гонар і годнасць інфармацыя. Па даручэнні і пад кантролем адміністрацыі калоніі «лідар крыміналу» ПК №9 16 жніўня 2017 года паспрабаваў вынесці мне “нізкі статус”. Але я яго не прызнаў.
Пасля гэтага я быў вымушаны запатрабаваць ад адміністрацыі бяспечных умоў утрыманняў згодна з арт. 11 Крымінальна-працэсуальна кодэксу Рэспублікі Беларусь. Непрызнанне нізкага статусу ў жылой зоне калоніі пагражае мне расправай, сэксуальным гвалтам з боку трэціх асоб. Таму я вымушаны знаходзіцца ўжо 10 месяцаў у камеры ШІЗА (больш за 180 сутак, прычым 100 сутак запар) і 4 месяцы ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Па ўмовах утрымання расцэньваю гэта як катаванне.
Лідэр «крыміналу» ПК №9 Аляксандр Лісько прасіў вынесці мне нізкі статус. Аднак дадзеныя, каб вынесці падобны статус мне, не пацвердзіліся. Пазней з-за супрацоўніцтва са спецслужбамі Лісько быў зняты «з пасады» і фізічна пакараны паплечнікамі.
Па ўзгадненні і пад кантролем адміністрацыі ПК №9 Лисько 24 явнаря 2018 года здзейсніў на мяне напад ў санітарнай частцы ПК №9, каб звесці рахункі, як ён сказаў, «за паламанае жыццё». Пазней Лісько перавялі ў ПК №11.
Па факце нападу я напісаў заяву ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, так як Аляксандр Лісько удзельнічаў у падаўленні некалькіх палітвязняў, уключаючы Мікалая Дзядка.
Праводзіў праверку саветнік юстыцыі Ігар Навалаеў. Праверкай устаноўлена асабо, якая здзейсніла напад на мяне 24 студзеня 2018 гадоў ў санчастцы ПК №9, матыў нападу. Але з прычыны аператыўнага вывазу нападніка з ПК №9, каб пазбегнуць дачы ім паказанняў сведак на супрацоўнікаў калоніі, якія арганізавалі напад, крымінальная справа не ўзбуджалася «за адсутнасцю грамадска небяспечнай дзеі». Я згодны з адсутнасцю небяспекі для грамадства ў дзеянні, аднак гэта пагражала маёй асабістай бяспекі. Я маю права на абарону асабістай бяспекі. Гэта я і патрабую ад адміністрацыі ПК №9, якая на падставе трох маіх заяў абавязана прадаставіць мне бяспечныя ўмовы ўтрымання, а не выносіць незаслужаныя спагнанні».
Да візіту грамадскай назіральнай камісіі, па словах Жамчужнага, калонія паставілася сур’ёзна:
«Асуджаныя напярэдадні візіту камісіі былі пашыхтаваны каля 10-га атрада і ім было даведзена, што на пытанні пра наяўнасць нізкага статусу адказваць, што «ўсе знаходзяцца ў становішчы роўных », што выклікала нязгоду асноўнай масы зняволеных. Прычына – яны не хацелі нават на словах раўняцца адзін з адным.
У калоніі існуе жорсткая іерархія. Таму было вырашана падчас працы камісіі асуджаных выдаліць з атрадаў і пакінуць толькі спецыяльна навучаных «тых, хто сустракаў».
Па словах Жамчужнага, у камеру, куды завялі камісію для азнаямлення з жыццём і ўмовамі ў ШІЗА /ПКТ, таксама былі пасаджаны спецыяльна навучаныя. Адзіны асуджаны, які распавёў аб парушэннях – шчылінах у рамах вокнаў і халоднай вадзе ў душы – быў жорстка пакараны.
«На жаль, мне з вамі не ўдалося сустрэцца. Я быў у камеры №24, чакаў, быў гатовы, але вас да мяне не завялі.
Але вы дамагліся выніку. Мяне адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу з камфортнымі ўмовамі ўтрымання, ні ў чым не абмяжоўваюць пры атаварцы ў краме папраўчай калоніі. Па ініцыятыве лекараў мне зрабілі біяхімію крыві праз тры месяцы пасля атручвання, а таксама рэнтгенаскапію страўніка наўзамен страчанай. Па выніках прапанавалі дыету. Спынілі чапляцца да «дробкаў на стале» і «павуціння за батарэямі», – паведаміў Жамчужны.
Заснавальнік “Платформа Инновэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла яму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, ст. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснаму разгалашэнню звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку – паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.
Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.