Першы фестываль сямейных традыцый і каштоўнасцяў, прымеркаваны да дня нараджэння і смерці апошняга імператара Расіі Мікалая II, прайшоў 19 траўня ў парку Горкага ў цэнтры горада.

19 траўня. Магілёў. Парк Горкага. Ігар Лазоўскі


Форум “Сямейныя традыцыі” праводзіўся ў Магілёве з 1 па 18 траўня “з мэтай асэнсавання ідэалаў дабра, вернасці і бескарыслівага служэння людзям і Айчыне на прыкладзе асобы святога цара Мікалая і яго сям’і“, гаворыцца ў заяве арганізатараў.

На працягу двух з паловай тыдняў прадстаўнікі праваслаўнай царквы праводзілі ў школах адкрытыя дыялогі, а таксама ладзілі экскурсіі па выставе ў гонар імператара Мікалая II у храме ў парку Горкага. Форум скончыўся гарадскім святам “Сямейныя традыцыі”, праграма якога была заснавана на захапленнях сям’і імператара Расіі. Там жа нашы журналісты знайшлі гамафобны банэр.

Убачыць, як праходзіў фестываль сямейных каштоўнасцяў, можна ў нашым відэа: