19 красавіка заклікаем вас на забароначку. Прыходзьце, думайце і спрачайцеся разам з намі.
Калі вы не чулі пра «Смерць Сталіна» і крыкі вакол гэтага фільма, значыць вы да гэтага часу жывяце ў 2015-ым. Камедыя рэжысёра Арманда Іянуччы распавядае пра барацьбу за ўладу паміж савецкімі чыноўнікамі пасля смерці Іосіфа Сталіна. Галоўныя ролі ў карціне згулялі Стыў Бушамі, Сайман Расэл Біл, Джэйсан Айзакс, Руперт Фрэнд і Вольга Курыленка.
На сайце Rotten Tomatoes фільму прысвоены рэйтынг 97%, Ён атрымаў узнагароду BAFTA і яшчэ шмат іншых.
А вось у Расеі фільм забаранілі – там палічылі, што ён абражае памяць цэлага народа, ветэранаў, сталіністаў, дэпутатаў і ўсіх-усіх-усіх. Зрэшты, больш за ўсё фільм зачапіў чыноўнікаў.
У Беларусі яго паказалі толькі ў Мінску. І нарэшце, мы абвяшчаем аб некамерцыйным паказе ў Магілёве!
Пасля фільма мы падыскутуем пра цэнзуру, культ асобы і недатыкальнасць гістарычных ідэалаў.
Для гэтага трэба прыйсці 19 красавіка ў 19:00 у грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16) і быць разам з намі. Уваход вольны, усё, што нам трэба – вашае меркаванне.
Па ўсіх пытаннях пішыце на mspring.online@gmail.com , а таксама ў асабістыя паведамленні на старонках vk.com/mspring.online і fb.com/mspring. online.
19 красавіка
Пачатак – 19:00
Г. Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола», зав. Чкалава, 16