9 і 16 красавіка магілёўскія актывісты правялі глабальную прыборку на Ямніцкім, а таксама падрыхтавалі матэрыял для эка-выставы.

16 красавіка. Магілёў. Пасёлак Ямніцкі – Пераезд. Алесь Святліцкі


Месцам прыборкі смецця ў гэты раз стаў пасёлак Ямніцкі. Арганізатар акцыі Аляксей Гаўрыленка на працягу некалькіх дзён даследаваў раёны горада, каб вызначыць найбольш забруджаныя ўчасткі, і прыйшоў да высновы, што менавіта на ўскрайку Магілёва назапасілася больш за ўсё адходаў.

XRtkti4fC6AMiVVXcS81kQ

lt8ZW2ArvyQ
На думку Аляксея Гаўрыленкі, ладзіць суботнікі і   чысціць тратуар у цэнтры Магілёва сэнсу няма, бо там i так дастаткова чыста ў параўнанні з тым, што існуе  ў спальных раёнах горада.
Каб прывесці мясцовасць у адносны парадак, удзельнікам уборкі спатрэбілася два дні – першая адбылася 9 красавіка і супала з гарадскім суботнікам, другая – 16 красавіка. Усяго ў іх узялі ўдзел каля дзесяці чалавек. Аднак і гэта яшчэ не ўсё.
Гаўрыленка задумаў са сваімі аднадумцамі правядзенне незвычайнай арт-выставы, прысвечанай экалогіі і забруджванню навакольнай прасторы. Ужо на гэтым тыдні магілёўцы могуць убачыць яе творы, аднак у чым будзе «фішка» выставы – пакуль захоўваецца ў сакрэце.

8NssgYAbBk0