Магілёвец хацеў даведацца аб прагрэсе ў пытанні адмены смяротнага пакарання і ўступленні ў Раду Еўропы, але атрымаў пацешны адказ.

24 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Актывіст Аляксандр Хамратаў звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб даведацца, што робіць дзяржава для адмены смяротнага пакарання і наступнага ўваходжання ў Савет Еўропы. Адказ яго вельмі здзівіў.

– Аказваецца, паведамляць свайму народу аб тым, на якім свеце ўсё знаходзіцца, не прынята практыкай, – абураецца Хамратов.

У паперы з Міністэрства замежных спраў за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэя Бушылы паведамляецца, што“пытанне аб уступленні Беларусі ў Савет Еўропы застаецца адкрытым і з’яўляецца прадметам перамоў двухбакоў”.

“Змест [перамоваў] у адпаведнасці з агульнапрынятай практыкай не раскрываецца да моманту дасягнення канкрэтных дамоўленасцей“,- заявіў Бушыла.

Год таму Аляксандр Хамратаў ужо звяртаўся да ўладаў з падобным пытаннем. Тады яму адказалі, што ўступленне ў Савет Еўропы прапрацоўваецца і магчыма будуць зробленыя канкрэтныя крокі.

 Прайшоў год і я вырашыў удакладніць, а што ж зроблена. Сам Лукашэнка адмаўляецца наогул як-небудзь каментаваць закранутую тэму. Для яго гэта балючая тэма, бо адмена смяротнага пакарання ставіць пад сумнеў калянасць і жорсткасць прэзідэнцкай вертыкалі, калі адзін чалавек у краіне вырашае памерці табе ці жыць. А сам адказ з МЗС вельмі красамоўны і паказвае, што інтарэсы людзей ва ўладзе ніколі не будуць вядомыя народу,- лічыць Хамратаў.