“Гарсвятло” месяц таму заявіла, што ўставіць “конніка” у святлодыёдную эмблему тэхнічна немагчыма, але абурэньне ў СМІ, відаць, вядзе да цудаў.
Ідэя мадэрнізаваць ўезд у Магілёў святлодыёднымі шчытамі з выявамі герба горада належыць старшыні гарвыканкама Уладзіміру Цумараву, які ўпершыню выказаў гэтую ідэю летам 2015 года. Работы пачаліся ў сакавіку гэтага года, адразу выклікаўшы пытанні ў мясцовых праваабаронцаў і журналістаў – на эмблемах, якія размясцілі на ўездзе ў горад адсутнічаў гістарычна важны элемент «Пагоня».
Першымі пра гэта напісаў MSPRING.ONLINE, пасля чаго тэму працягнулі развіваць «Радыё Свабода», «БелаПАН» і TUT.by, а таксама іншыя рэсурсы.
Праз месяц праваабаронца Аляксей Колчын засьведчыў у сваім Facebook «немагчымае» – там, дзе было пустое кола, цяпер ўстаўлена «Пагоня».
Такім чынам, тэхнічна гэта было выканальна. Чаму ж мясцовыя ўлады так не любяць нацыянальны сімвал?