Раней інфармацыя на партале аблвыканкама была прадстаўлена ў асноўным на рускай і англійскай мовах.
6 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Афіцыйны сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта цяпер мае версію на нацыянальнай мове. Як пазначана на сам партале, навінка дзейнічае ў тэставым рэжыме.
Раней беларускамоўныя матэрыялы публікаваліся разам з расейскамоўнымі, прычым сустракаліся рэдка.
У адрозненне ад вялікай колькасці сайтаў дзяржорганаў, якія выкарыстоўваюць машынны пераклад Google Translate, mogilev-region.gov.by цяпер прадстаўляе паўнавартасныя старонкі на беларускай, уключаючы даведачную інфармацыю, навіны і назвы раздзелаў і рубрык.
Варта адзначыць, што беларускамоўная версія сайта Магілёўскага аблвыканкама з’яўляецца пакуль лепшай у параўнанні з іншымі падобнымі рэсурсамі. На сайтах Менскага, Гомельскага і Брэсцкага абласных камітэтаў версіі на нацыянальнай мове няма зусім, а у Гарадзенскага і Віцебскага аблвыканкамаў яна зроблена горш.
Хібы пры гэтым ёсць і ў магілёўцаў – калі змяніць мову з беларускай на ангельскую, будуць відавочнымі памылкі перакладу. Напрыклад рубрыку «Інвестыцыі і інавацыі» машына перакладзе як «Investycyi i inavatsyi», а заголовак навіны «У Магілёўскай вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыюць шэраг значных аб’ектаў» – як «In Magіloўskay voblastsі yes Kastrychnіtskay Day revalyutsyі adkryyuts sherag valued ab’ektaў».