15 хвілін царабожнага пікета каля кінатэатра з камуністычнай назвай.
26 кастрычніка. Магілёў. Фота – Аліна Скрэбунова
26 кастрычніка ў Магілёве стартаваў паказ фільма Аляксея Вучыцеля “Мацільда” пра каханне апошняга расійскага цара Мікалая II і балерыны Мацільды Кшэсінскай. Ва ўсім горадзе толькі адзін кінатэатр ўзяўся за пракат фільма – “Кастрычнік”.
Стужка выклікала спрэчкі ў Расеі, якія дакаціліся і да Беларусі – пратэставаць супраць дэманстрацыі фільма прыйшлі трое праваслаўных актывістаў з плакатамі “Бог паганьбёны не бывае” і “У краіны, дзе няма нічога святога, няма будучыні”.
Царабожнікаў не задавальняе, як адлюстравана ў фільме асабістае жыццё Мікалая II – а менавіта любоўныя моманты з балярынай Кшэсінскай. Сярод праваслаўных актывістаў гэта лічыцца непрымальным, паколькі цар быў далучаны да ліку святых.
Акцыя пратэсту доўжылася каля 20 хвілін, пасля чаго пікетоўцы сышлі.
Фота – Facebook Аліны Скрэбуновай