Чым больш высечаных дрэў, тым больш «Вячэрні Магілёў» піша пра геяў, а Беларуская ваенная газета не піша пра суіцыды ў войску.
16 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Фотапраект быў апублікаваны ў групе #СохранимПечерск увечары 15 кастрычніка. Па словах аднаго з аўтараў Аляксандра Буракова, які размясціў здымкі, гэта спроба «зрабіць нешта большае, чым проста прыгожыя фотачкі».
– Мы з аднадумцамі вырашылі не толькі звярнуць увагу на тое, што Пячэрскаму лесапарку пастаянна пагражае небяспека з боку людзей, але і на тое, куды і навошта мы трацім прыродныя рэсурсы, якія самі не вырошчвалі і не стваралі, – коратка распавёў Буракоў.
Паводле запісу аўтара, каманда фотапраекта гатовая перавесці суму роўную кошту прыза на будаўніцтва прытулку для бяздомных жывёл, калі пераможа.
Конкурс фота і відэапрацамі # СохранимПечерск стартаваў 18 верасня. Прыём работ заканчваецца 18 кастрычніка.
Фатографам для ўдзелу трэба апублікаваць на сваёй старонцы «Вконтакте» здымак з хэштэгам # СохранимПечерск і # конкурс2017. Калі арганізатары прымуць працу – яны зробяць рэпост фота на старонку конкурсу .
Што тычыцца відэа, то ўдзельнікам трэба даслаць спасылку на запампоўку сваёй працы.
Вынікі будуць падведзены 21 кастрычніка.