Назіраць за мясцовымі выбарамі будуць па-новаму.
6 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі
Кампанія “Права выбару” на бліжэйшых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў вырашыла глабальна змяніць тактыку назірання за выбарчым працэсам. Па словах каардынатара кампаніі, магілёўца Аляксандра Сілкова, упор будзе зроблены не на колькасць назіральнікаў, а на якасць працэсу назірання:
– Калі раней мы спрабавалі даслаць назіральнікаў на найбольшую колькасць участкаў, то цяпер вырашылі змяніць тактыку, зыходзячы з ходу папярэдніх выбараў. Зараз мы будзем глядзець, як праявіць сябе той ці іншай дэмакратычны кандыдат у дэпутаты, як ён будзе праводзіць інфармацыйна-мабілізацыйную працу, як будзе інфармаваць людзей аб неабходнасці назірання за выбарамі. У верасні мы прадставім сотні найлепшых з іх прыкладна па пяць чалавек назіральнікаў. Атрымліваецца, кандыдаты павінны будуць заслужыць сваіх назіральнікаў, – пракаментаваў новаўвядзенні Сілкоў.
Таксама кампанія плануе адмовіцца ад назірання за датэрміновымі выбарамі.
– Замест гэтага мы засяродзімся на інфармацыйнай працы і інфармацыйнай палітыцы. «Права выбару» атрымае новы сайт, які дапаможа назіральнікам у іх дзейнасці, – распавёў Аляксандр Сілкоў.
Прыкладныя спісы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Дэпутатка стануць вядомыя 15 жніўня.
– Да гэтага часу мы ездзім па рэгіёнах і праводзім папярэднюю працу, – сказаў на заканчэнне каардынатар кампаніі.
У кампанію «Права выбару» ўваходзяць 7 палітычных сілаў: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя” і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.
Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання павінны адбыцца не пазней за 20 лютага 2018 года.