24 фоткі, якія паказваюць афіцыйную першамайскую дэманстрацыю з розных бакоў.

1 траўня. Магілёў. Плошча Леніна. Ігар Лазоўскі


Па афіцыйных дадзеных, да помніка Леніна ўсклалі кветкі каля тысячы чалавек. У асноўным гэта былі прадстаўнікі мясцовай улады, камуністы і члены розных грамадскіх арганізацый. Пераважная большасць, вядома ж, без усялякага прымусу ўсталі раніцай, каб а палове дзясятай раніцы ў выходны дзень пакласці гваздзікі пад бронзавага Ільіча.

На свяце мільгалі савецкія сцягі, “Белай Русі”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама маленькія расейскі трыкалоры. Паколькі ў гэтым жа месцы прыкладна ў гэты ж час павінна была адбыцца акцыя пратэсту апазіцыі, на мерапрыемстве была вялікая колькасць сілавікоў. Перад самым пачаткам афіцыйнага свята АМАП затрымаў трох магілёўскіх кіраўнікоў партыі левых “Справядлівы свет”, а яшчэ раней – заяўніка пратэстнага мітынгу Рамана Мішчанку.

Пасля ўскладання кветак натоўп накіраваўся да абласной дошцы гонару, куды ўнеслі новыя імёны.