Прадстаўляем вам інфармацыю, колькі і чаго можна перадаць тым, хто сядзіць у магілёўскім ІЧУ, калі гэта можна зрабіць і да каго можна звярнуцца, калі ўзнікнуць пытанні.
20 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі
На сёння ў Магілёве пасля акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3 адміністрацыйны арышт адбываюць 5 чалавек – Уладзімір Шанцаў, Алег Аксёнаў, Зміцер Люнтаў і Ігар Чыряк атрымалі 15 сутак, Алег Мяцеліца – 12 сутак. Не выключана, што спіс будзе з часам папаўняцца – акцыі не суціхаюць, а ўладныя органы працуюць ўсё больш жорстка.
Правілы перадачы пасылкі для зьняволенага ІЧУ рэгламентуецца правіламі ўнутранага распарадку ізалятараў часовага ўтрымання, а менавіта главой 7.
Чалавек у ІЧУ можа атрымліваць пасылкі, вага якіх не перавышае нормаў паштовай адпраўкі, а таксама перадачы, агульная вага якіх не перавышае 30 кілаграм. Не дапускаецца абмежаванне вагі перадач для непаўналетніх, асоб, якія пакутуюць на цяжкія захворванні (пры наяўнасці заключэння ўрача), цяжарных жанчын, а таксама для жанчын, якія маюць пры сабе дзяцей.
Асоба, якая даставіла перадачу, запаўняе і падпісвае заяву ў двух экземпляраў. Абодва экзэмпляры заявы, перадача, а таксама дакумент, які сведчыць асобу асобы, што даставіла перадачу, перадаюцца работніку ІЧУ. Зверка наяўнасці і вагі змесціва перадач ажыццяўляюцца ў прысутнасці асобы, якая іх даставіла.
Прыклад заявы
Прыняўшы перадачу, супрацоўнік ІЧУ вяртае наведвальніку асабістыя дакументы і першы асобнік заявы з распіскай ў прыёме, а другі асобнік далучае да матэрыялаў, на падставе якіх асоба ўтрымліваецца пад вартай, пасля яго роспісу ў атрыманні перадачы.
Усе прадукты харчавання падвяргаюцца надгляду. Хлебабулачныя, рыбныя і каўбасныя вырабы разразаюцца на некалькі частак, вадкія прадукты пераліваюцца ў посуд ІЧУ, кансервы выкрываюцца і перакладаюцца ў іншы посуд, сыпкія прадукты харчавання (цукар і іншыя) перасыпаюць; цукеркі, вафлі, печыва прымаюцца толькі без абгортак, пачкі з цыгарэтамі, папяросамі, тытунем выкрываюцца.
Ускрыццё і зверка змесціва пасылак ажыццяўляецца камісіяй у складзе не менш двух супрацоўнікаў ІЧУ, аб чым складаецца акт. У акце ўказваецца найменне рэчаў і прадуктаў харчавання, іх знешнія прыкметы, колькасць. Акт падпісваецца членамі камісіі, аб’яўляецца пад распіску асобе, што ўтрымліваецца пад вартай, і далучаецца да матэрыялаў, якія служаць падставай для ўтрымання пад вартай.
Пасылка або перадача ўручаецца асобе, што ўтрымліваецца пад вартай, не пазней адных сутак пасля іх прыёму, а ў выпадку часовага убыцця за межы ІЧУ – пасля яго вяртання.
Асобы, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, маюць права на тавараў па безнаяўным разліку. Сума грошай, якую можа патраціць утрыманец ІЧУ, не абмяжоўваецца.
Графік прыёму перадач у магілёўскім ІЧУ
Графік прыёму грамадзян кіруючым складам ІЧУ
Пералік прадметаў, рэчаў, прадуктаў харчавання, якія адміністрацыйныя вязні могуць захоўваць пры сабе, прымаць і адпраўляць
Пералік харчовых прадуктаў, дазволеных да перадачы і прыёму ў ІЧУ