Нацыянальны статыстычны камітэт хоча ведаць больш пра тое, ці працуюць беларусы, і калі не, то чаму.
14 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Фота з лістом Белстата ў рэдакцыю mspring.online даслаў чытач з Магілёва.
Нацыянальны статыстычны камітэт хоча даведацца аб працы дарослых грамадзян, характары іх дзейнасці, прычынах незанятасці, папярэднім досведзе працы “і іншую інфармацыю“. Белстат абяцае, што працэс будзе канфідэнцыйным і дадзеныя будуць выкарыстаны толькі для афіцыйнай статыстычнай інфармацыі. Як пазначана ў лісце, супрацоўнікі Белстата наведаюцца да магілёўца ў прамежак з 13 па 28 лютага.
Пры гэтым пячатка і подпіс у лісце хоць і выкананы сінім колерам, але на справе з’яўляюцца толькі ксеракопіяй.
Нагадаем, што 20 лютага – апошні тэрмін выплаты збору на сацыяльнае ўтрыманства ( «падатку на дармаедства»).