Пачатак – 18.30.
Віктар Марціновіч распавядзе пра сваю новую кнігу “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску”. Гэтая манаграфія — першая спроба рэканструкцыі і асэнсавання адносін Марка Шагала з родным горадам.
Аўтара цікавіць тое, як атрыманыя ў Віцебску траўмы паўплывалі на фармаванне новай мастацкай мовы Шагала, як няпростыя ўзаемаадносіны з уладамі горада, вучнямі і выкладчыкамі вучэльні выклікалі тое ўнутранае напружанне, якое прывяло Шагала ад ранніх перайманняў кубістаў і стылёвай другаснасці да ўласнага стылю. Акрамя таго (і, магчыма, перш за ўсё), дадзенае даследаванне ўпершыню аб’ядноўвае ў адзіны наратыў перажытае Шагалам у Віцебску ў 1918–1920-х і познесавецкую палітыку памяці, якая дэкласавала Шагала ў БССР да ўзроўню раскрадальніка дзяржуласнасці і памагатага ўхілістаў ад войска.