Тлумачым, чаму магілёўцам патрэбны гэты сайт і якая будзе ад яго карысць.

11 студзеня. Магілёў. Рэдакцыя mspring.online


Мы можам казаць шмат пафасных слоў і распісваць анонсы аб грандыёзнасці гэтага праекта, але замест гэтага пагаворым пра сутнасць.

Роўна чатыры месяцы таму ў Беларусі выбралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Ад магілёўскіх акругаў такіх людзей было пяцёра:

Ігар Марзалюк стаў дэпутатам па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84.

Аляксандр Старавойтаў стаў дэпутатам па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85.

Вольга Петрашова стала д епутатом па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86.

Пётр Салаўёў стаў дэпутатам па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87;

Анатоль Хішчанка стаў дэпутатам па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88.

Мы былі сведкамі таго, як пералічаныя людзі патрапілі ў Палату прадстаўнікоў – як яны праводзілі агітацыю, як збіралі подпісы, як сустракаліся з выбаршчыкамі. Пасля выбараў увагу да магілёўскіх дэпутатам зноў упаў – мы лічым, што так быць не павінна. Вядома, ад беларускіх парламентарыяў залежыць не так ужо шмат. Але раз гэтыя людзі сядзяць у парламенце, заканатворчая дзейнасць якога выклікае сумневы, – значыць яны павінны хоць бы вырашаць праблемы сваіх выбаршчыкаў.

На сайце deputaty.mspring.online мы акумулюем ўсю даступную інфармацыю аб дзейнасці і бяздзейнасці дэпутатаў, анансуем дні прыёму, а таксама падрыхтавалі формы для пісьмовага і электроннага звароту да іх.

У нас ёсць некалькі задач:

– Рабіць дзейнасць дэпутатаў як мага больш публічнай;

– Матываваць грамадзян падключаць да вырашэння грамадска значных праблем «сваіх» дэпутатаў;

– Дапамагаць у афармленні зваротаў і наладзіць пастаянны кантакт паміж дэпутатамі і людзьмі, якія пражываюць у іх выбарчай акрузе.

Калі у вас ёсць пытанні, звяжыцеся з намі:

(8 0222) 33 29 46

mspring.online@gmail.com

vk.com/mspring.online

fb.com/mspring.online