Магілёўскія праваабаронцы распаўсюдзілі сотні спецвыпускаў газеты «Народная воля», прысвечаных праблеме легалізаванага дзяржавай забойства.
10 кастрычніка. Магілёў. Грамадскі цэнтр «Кола» – праспект Міра – вул. Ленінская. Ігар Лазоўскі
Невялікую частку накладу раздалі 9 кастрычніка ў грамадскім цэнтры «Кола» падчас выступу Тамары Чыкуновай.
Астатняе праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын распаўсюдзілі ў Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання 10 кастрычніка ў падземным пераходзе побач з корпусам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама на вуліцы Ленінскай. Як адзначыў Аляксей Колчын, людзі ахвотна бралі газету. Некалькі сотняў асобнікаў атрымалася раздаць усяго за паўтары гадзіны.
Мерапрыемства было арганізавана ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання.