У грамадскім цэнтры «Кола» пакажуць пяць айчынных кароткаметражак, а кінакрытык Максім Жбанкоў падыскутуе з гледачамі пра беларускае кіно.

«Bubamovie» – гэта фестываль беларускага незалежнага кіно, які з 2011 года праходзіць у Варшаве, а з 2015 года існуе ўжо на 2 пляцоўках: у Мінску і Варшаве.

29 верасня 2016 лепшыя кінапрацы мінулых фестываляў пакажуць і ў Магілёве:

Таццяна Сецко «Не веру» (дакументальны, 2013, 35 хв);

Алесь Лапо «Вандроўнік не вернецца» (дакументальны, 2012, 15 хв);

Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў  «Одной крыві” (мастацкі, 2015, 15 хв);

Андрэй Такінданг  «Горад» (анімацыя, 2013, 4 хв);

Марыя Матусевіч «Фокус» (анімацыя, 2013, 5 хв).

Госцем сустрэчы будзе праграмны дырэктар фестывалю, журналіст, кінакрытык Максім Жбанкоў.

Уваход вольны.

bulbamovieby