Таварыства беларускай мовы запрашае ў Палац культуры вобласці ўспомніць класіка.

У рамках сустрэчы будуць чытаць вершы Ніла Гілевіча, а таксама спяваць песні, напісаныя на яго вершы.

Ніл Гілевіч – народны паэт Беларусі, кандыдат філалагічных навук, прафесар, пачаў друкавацца яшчэ ў 1946 годзе. Усяго было выдадзена 19 кніг паэзіі аўтара, 9 зборнікаў твораў сатыры і гумару, а таксама 9 зборнікаў вершаў і паэм для дзяцей.

 Узначальваў рэспубліканскае Таварыства беларускай мовы, як народны дэпутат выступаў супраць закона аб двухмоўі напачатку 90-х гадоў. Неаднаразова ўдзельнічаў у акцыях апазіцыі. Памёр 29 сакавіка 2016 года.

Пачатак імпрэзы – 18.30. Уваход вольны.

hilevichbr