Актывісты ў чырвона-зялёных колерах заявілі, што яны абавязкова прыйдуць на выбары, у тым ліку і датэрміновыя.
6 верасня. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Гарадскі камітэт саюза моладзі ў першы дзень датэрміновага галасавання абвясціў, што «Яны прыйдуць». Дакладней, «Я прыйду» – так называлася акцыя, падчас якой актывісты арганізацыі спрабавалі рознымі спосабамі пераканаць магілёўцаў у неабходнасці галасавання на выбарах.
У прыватнасці – датэрміновага галасавання.
Моладзь з сімволікай БРСМ рэгулярна падымала лісты з адпаведным надпісам на фоне вялікага банэра, які імітаваў выбарчы ўчастак.
У гэты час на сцэне выступалі выбітныя артысты студэнцкіх і школьных творчых калектываў. Танцпляц перад імі быў практычна пусты – гараджане аддалі перавагу назіраць на вакальна-інструментальныя поспехі моладзі, седзячы на краі фантана.
Любы жадаючы мог забраць з сабой кавалачак размашыста свята – вядучы рэгулярна заклікаў усіх удзельнічаць у конкурсах, галоўным прызам якіх былі шарыкавыя ручкі. Імі, па версіі вядучага, людзі павінны запоўніць выбарчы бюлетэнь і ўкінуць яго ў скрыню.
На думку арганізатараў акцыі, яна павінна стымуляваць маладое пакаленне на ўдзел у выбарах і фарміраванне грамадзянскай свядомасці.
Больш уражаннящ можна зачарпнуць з вось гэтага фотарэпартажу: