У Расіі 1 ліпеня адзначаецца неафіцыйны Дзень ветэранаў баявых дзеянняў. Забаўляльную праграму ў памежжы рыхтуюць беларускія ансамблі.
У Беларусі 1 ліпеня такога свята няма, а ў РФ на 2026 год яно не мае афіцыйнага статусу. Тым не менш, урачыстыя мерапрыемствы на ўзроўні губернатараў праводзяцца, а ў памежных рэгіёнах прыцягваюць былых вайскоўцаў з Беларусі.
Крычаўская вакальна-паэтычная група «Творчае братэрства» афіцыйна падрыхтавала канцэрт пад назвай «Дакраніся сэрцам да подзвігу герояў» у горадзе Ярцава Смаленскай вобласці. У іншых памежных рэгіёнах, Бранскай і Пскоўскай абласцях, абмежаваліся неафіцыйным удзелам беларускіх «калег» з ветэранскіх арганізацый ва ўрачыстых мерапрыемствах на мемарыялах.
Стварыць памятную дату для ветэранаў лакальных канфліктаў у 2009 годзе вырашылі грамадскія арганізацыі «Баявое братэрства» і «Афіцэры Расіі». На федэральным узроўні свята не прызналі, але ў рэгіёнах дата ўвайшла ў святочны каляндар.
Адзначым, што ў траўні 2025 года ў РФ уступіў у сілу закон, паводле якога ветэранамі баявых дзеянняў лічацца вайскоўцы, байцы добраахвотніцкіх фарміраванняў і супрацоўнікі МУС, якія ўдзельнічалі «ў адбіцці ўзброенага ўварвання на тэрыторыю Расіі і выконвалі задачы ў выпадках узброенай правакацыі на дзяржаўнай мяжы РФ і тэрыторыях суб’ектаў РФ, якія прымыкаюць да раёнаў правядзення Спецыяльнай ваеннай аперацыі».
На 2026 год у Расіі колькасць ветэранаў баявых дзеянняў перавышае 2 млн чалавек.