Расейцы пачалі вазіць беларускі дызель праз мяжу ў каністрах. А штрафы кіроўцы дзвюх краін плацяць па-рознаму.

Пачынаючы з гэтага тыдня дызельнае паліва ў Беларусі стала таннейшым, чым у прымежных абласцях РФ. З бензінам пакуль наадварот. У Беларусі кошт на паліва ўстанаўліваецца цэнтралізавана і з’яўляецца фіксаванай на ўсёй тэрыторыі. У пераліку на расійскія грошы літр беларускай саляркі каштуе 69 рублёў 44 капейкі, і цана не мяняецца, а ў Смаленску ў гэты ж час яго кошт вырас да 75–79 рублёў.

Таму расіяне назапашваюць 20-літровымі каністрамі паліва з сабой наўпрост ў аўтамабілі, на што памежнікі заплюшчваюць вочы.

У той жа час расійскія кіроўцы сутыкнуліся з нечаканай для сябе праблемай: іх пачалі жорстка штрафаваць на пунктах аўтаматычнага кантролю на асноўных трасах. Беларуская сістэма рэагуе і на расійскія нумарныя знакі. Напрыклад, на трасе М1 Брэст — Масква, недалёка ад самога Брэста, стаіць такі пункт, дзе супрацоўнікі ДАІ спыняюць усіх запар і патрабуюць аплаты адразу ўсіх назапашаных штрафаў.

Усе парушэнні расіянаў на тэрыторыі Беларусі цяпер фіксуюцца ў аўтаматычным рэжыме, але ў той жа час ніякай агульнай базы з РФ няма, і беларускія штрафы не высылаюцца ў Расію. А вось беларусам, якія парушылі правілы ў Расіі, наадварот, такія паведамленні з фотафіксацыяй пачалі прыходзіць. Аднак ці абавязкова плаціць штраф, кожны вырашае сам.