Расійскія памежнікі пачалі фатаграфаваць пашпарты ўсіх грамадзян, якія перасякаюць мяжу.
Меры ўзмоцненага кантролю лагічна тлумачыліся павялічаным патокам турыстаў напярэдадні доўгіх травеньскіх святаў. У рэальнасці, станам на 5 траўня, на ўсіх КПП захоўваецца той жа рэжым кантролю: памежнікі цяпер уносяць дадзеныя кіроўцаў і пасажыраў у спецыяльную Excel-табліцу, праз што могуць утварацца чэргі. Да гэтага яны фатаграфавалі пашпарты, каб пазней перанесці даныя туды ж.
Больш за тое, расійскія кантралёры ў размовах не хаваюць, што ім дадзена ўказанне весці пастаянны кантроль замежнікаў, якія ўязджаюць у Расію, і расіян, якія выязджаюць з краіны. Гэтыя катэгорыі падарожнікаў абавязаныя асабіста падыходзіць да акенцаў на КПП і прад’яўляць дакументы.
Грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць з РФ і паказваюць беларускі пашпарт, памежнікаў цікавяць найменш: іх часта выпускаюць з РФ без унясення ў табліцу.
Ці захаваецца такі ж рэжым пасля свята 9 траўня, незразумела. На гэтае пытанне расійскія памежнікі адказаць не змаглі, бо «рашэнне прымаюць не яны».