Адмянілі без тлумачэння прычын.

«Дні атрада» (іх таксама называюць «Дзень адкрытых дзвярэй»), калі сваякоў пускаюць на тэрыторыю калоніі для азнаямлення з побытам асуджаных, практыкуюцца ва ўсіх беларускіх ПК. Як правіла, яны суправаджаюцца канцэртамі самадзейных калектываў папраўчых устаноў, сустрэчай з адміністрацыяй і дадатковымі зносінамі з роднымі з мэтай сацыяльнай адаптацыі. Права на такі дзень атрымліваюць найлепшыя атрады па выніках месяца або квартала.

Аднак у гомельскай ПК-4 іх больш не праводзяць. Выключэнне зроблена толькі для пацыентак рэабілітацыйнага цэнтра «Давер», адкрытага чатыры гады таму на базе 20-га атрада, дзе спецыяльную паўгадовую лячэбную праграму праходзяць жанчыны, асуджаныя паводле артыкулаў за незаконны абарот наркотыкаў. Сваякоў пускаюць на ўрачыстае мерапрыемства пасля завяршэння праграмы.

Для астатніх без тлумачэння прычын такую прывілею адмянілі.