Забарона дзейнічае з новага года.
Раней сваякі мелі права дасылаць асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў гэтай папраўчай калоніі, да пяці кніг у бандэролі вагой да 2 кілаграмаў. З чым звязанае ўзмацненне абмежаванняў, адміністрацыя папраўчай установы не тлумачыць і проста вяртае такія пасылкі адпраўнікам.
Адзначым, што ў ПК-11 адбываюць пакаранне асобы, якія паўторна здзейснілі злачынствы і маюць даволі працяглыя тэрміны зняволення, таму стаўленне адміністрацыі да іх з’яўляецца жорсткім.