З новага года ўступяць у сілу новыя негалосныя правілы, пра якія асуджаных ужо цяпер папярэдзілі.

Узамен адміністрацыя папраўчай калоніі плануе адкрыць уласную краму турэмнай вопраткі на тэрыторыі ПК. Аплачваць яе давядзецца сваякам шляхам пералічэння сродкаў на рахунак калоніі.

На дадзены момант ПК апранае зняволеных у прадугледжаны рэжымам камплект адзення нізкай якасці (сінтэтычныя тканіны ў халодны час года становяцца «шклянымі», а ў спёку «не дыхаюць»). Таму сваякі асуджаных аддаюць перавагу заказваць камплект робаў у некаторых атэлье, якія спецыялізуюцца на падобнай вопратцы. У саміх атэлье ведаюць правілы для кожнай калоніі і могуць вырабіць адзенне «пад ПК-15».

Такая ж забарона на робу з атэлье ў верасні была ўведзена ў шклоўскай ПК-17.