У беларускіх папраўчых калоніях з 1 студзеня падаражэе паслуга «гасцініц» для працяглых спатканняў (ПС).
Працяглыя спатканні з правам сумеснага пражывання з мужам/жонкай і блізкімі сваякамі асуджанага ў спецыяльна абсталяваным памяшканні на тэрыторыі папраўчай установы рэгулююцца Крымінальна-выканаўчым кодэксам (КВК) і дазваляюцца на тэрмін ад 1 да 3 сутак. На ПС могуць прыехаць да трох чалавек.
З 2025 года кошт пражывання аднаго чалавека ў спецыяльнай «гасцініцы для ПС» на тэрыторыі калоніі быў прывязаны да базавай велічыні (0,25 базавай велічыні).
У сувязі з павелічэннем памеру базавай велічыні да 45 рублёў (замест 42 рублёў раней) з 1 студзеня 2026 года павялічыцца і кошт ПС — да 11 рублёў 25 капеек за аднаго чалавека. Падобныя аб’явы ўжо пачалі з’яўляцца ў папраўчых установах.