Горацкае выданне Horki.info адключыла інтэрнэт-сайт пасля прызнання яго “экстрэмісцкім”.
Архіў газеты “УзГорак” у PDF-фармаце таксама недаступны. Усе старонкі ў сацыяльных сетках выдалены.
Рэспубліканскі “спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” Міністэрствам інфармацыі быў абноўлены 18 лютага. Рашэнне аб прызнанні сайта экстрэмісцкім прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва.
Газету “УзГорак” у 2009 годзе афіцыйна зарэгістраваў актывіст Эдуард Брокараў, які і быў яе рэдактраам да сваёй смерці ў 2010 годзе. Перад тым ён займаўся праектам малатыражнай прэсы (да 299 экз).
Доўгі час газета “УзГорак” была адзіным незалежным зарэгістраваным выданнем у Магілёўскай вобласці. Яна друкавалася тыражом у 1 тысячу экзэмпляраў і пазбягала вострых палітычных тэм, але крытыкавала мясцовыя ўлады.
У верасні 2022 года газета прыпыніла выданне друкаванай версіі і рэдакцыя працягнула працу ў сетцы. Увосень таго года ў шэрага грамадзян, якія супрацоўнічалі з выданнем, прайшлі ператрусы па палітычных матывах.