Невядомы ў лесе развесіў сотні элементаў адзення, дзіцячыя цацкі і абутак.

Работнікі Бялыніцкага лясніцтва ліквідавалі ў пойме Друці лясное жыллё, падобнае на звалку. Яно знаходзілася ў густым пералеску, размешчаным сярод палёў. Адзенне, падушкі, сумкі, цацкі, посуд былі развешаны на галінках дрэў, як у фільмах жахаў. Па горадзе папаўзлі чуткі, што ў лесе жыве чалавек з расстройствамі псіхіятрычнага характару.

Месца знайшлі мясцовыя жыхаркі, якія паведамілі мясцовым уладам. Леснікі вывезлі цэлы трактарны прычэп дзіўных прадметаў.

Непадалёк у старых сіласных ямах былі выяўлены два абсталяваныя жылля з вогнішчамі. Відавочна, што ў лесе нехта жыў. Вакол на дрэвах былі развешаны выразкі фатаграфій са старых часопісаў. Выявіць дзіўнага жыхара лесу пакуль што не атрымалася.