З раніцы панядзелка беларускія карыстальнікі расійскай сацсеткі “УКантакце” сталі атрымліваць дакучлівыя рэкламныя прапановы “паслужыць у расійскім войску”.
Пры ўваходзе на старонку ў сацсетцы другім паведамленнем на экран выводзіцца паблік “Служба па кантракце для грамадзян СНД” (рэклама 18+). Пры праглядзе магілёўскіх суполак такая рэклама была паказана, як мінімум, чатыры разы. Як удалося высветліць MSPRING.MEDIA, такая ж сітуацыя і ў карыстальнікаў у іншых краінах, якія ўваходзяць у СНД.
Армія Расіі прапануе заключыць кантракт з Узброенымі сіламі мужчынам ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў нават без досведу службы. Прымаюцца ўсе ахвочыя з любых рэгіёнаў Расіі і краін СНД, іншаземцам прадастаўляецца грамадзянства РФ. З самага пачатку прапануецца аднаразовая выплата ў памеры 3 млн расійскіх рублёў (каля 30 тысяч долараў). Грашовыя выплаты ад 5,5 млн. рублёў за першы год службы і зямельны ўчастак 10 сотак.