Лаяльным асуджаным пайшлі на саступкі. Але не ўсюды.
Асуджаным, якія адбываюць тэрмін у шклоўскай ПК-17 у гонар “выбараў” у нядзелю быў прадстаўлены дадатковы 5-хвілінны званок. Але не ўсім, а толькі тым, хто лічыцца лаяльным да адміністрацыі. Званкі пачаліся з абеду і працягваліся да самага вечара.
У той жа час у віцебскай ПК-3 “Віцьба” усё з дакладнасцю да наадварот – за тыдзень да асноўнага дня галасавання асуджаныя былі папярэджаны, што ні відэа- ні аўдыёзванокаў не будзе. Прычына – “выбары”, з-за якіх супрацоўнікі былі “прыведзены ў гатоўнасць”.
Акрамя шклоўскай ПК-17 больш нідзе ніякіх прывілеяў не было. Пры гэтым ва ўсіх калоніях у выходныя фактычна не працавалі інтэрнэт-крамы з-за слабой прапускной здольнасці сеткі Інтэрнет. Па іроніі, горш за ўсё працавала крама якраз у ПК-17, увесь час даючы збой.