У наваполацкай папраўчай калоніі №1 практыкуюць “дні расхламлення”, калі ў зняволеных адбіраюць рэчы для прымусовай утылізацыі.
У перапоўненай наваполацкай ПК-1 не хапае месца для захоўвання прадуктавых перадач і рэчаў асуджаных, таму адміністрацыя калоніі дзейнічае такімі радыкальнымі метадамі. Пад знішчэнне нібыта прыйшоўшых у непрыдатнасць або “лішніх” рэчаў могуць патрапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зменныя спартыўныя касцюмы, рушнікі і г.д.
Каб не “захламляць” склад папраўчай установы, дзе паводле закона родныя з цягам часу маюць права забраць рэчы, адміністрацыя афармляе менавіта іх утылізацыю, а не адпраўку на захоўванне. Як адзначаюць былыя зняволеныя ПК-1, атрыманне рэчавай перадачы ў калоніі не заўсёды азначае карыстанне перададзенымі па апісу прадметамі.