Пасля начнога нападу ВСУ ў Бранску эвакуіравалі казначэйства. Акрамя таго, украінскі беспілотнік трапіў у будынак Следчага камітэта, дзе пашкоджаны дах і вокны.
Таксама двума БПЛА была атакавана тэлевежа на ўскраіне горада: узгаранне на месцы іх падзення ўдалося хутка патушыць, але падсвятляць антэну больш не будуць. А галоўная шкода зафіксаваная на тэрыторыі завода мікраэлектронікі «Крэмны ЭЛ», куды таксама ўпаў беспілотнік і пачаўся пажар.
Мэрыя Бранска сёння раніцай распаўсюдзіла зварот да мясцовых жыхароў з просьбай не публікаваць канкрэтныя адрасы аб’ектаў, якія пацярпелі ад нападаў, бо гэтай інфармацыяй карыстаюцца ВСУ пры планаванні наступных удараў.
Жыхары Браншчыны чакаюць узмацнення абстрэлаў. У вобласці больш абмяркоўваюць не атаку беспілотнікамі, а прамы абстрэл райцэнтра Клімава 29 жніўня. ВСУ пастаянна атакуе комплексы радыёэлектроннай барацьбы, размешчаныя, напрыклад, на звычайных шчоглах мабільных аператараў.
Пры гэтым зброя выкарыстоўваецца кожны раз больш магутная. Нягледзячы на тое, што афіцыйна ў Бранскай вобласці фронту няма, на фота з расійскіх сацсетак бачна, як сёння выглядае населены пункт усяго за 40 км ад беларускай мяжы (з Гомельшчынай).
У Клімаве ўчора загінулі двое мірных жыхароў, некалькі чалавек паранены. Дарога ў Клімаве (вядучая раней у міжнародны КПП вядомы як «Тры сястры») была заблакаваная спецтэхнікай. Расейскае войска ў адказ абстраляла ўкраінскую Сямёнаўку. А перад тым, 28 жніўня ВСУ расстралялі з танка ўмацавання расейскага войска ў вёсцы Суземка.
Губернатар вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў, што з пачатку вайны яе тэрыторыя абстрэльвалася больш за 300 разоў. Гэта значыць, кожны дзень. Агульная даўжыня мяжы Магілёўскай і Гомельскай абласцей з Браншчынай складае 355 км.