Ніколі гэты свет не змяшчаў у сабе двух.
У віцебскай папраўчай калоніі №3 “Віцьба” змяніўся начальнік. Палкоўніка Аляксея Старавойтава змяніў Філіп Стурчанка, які раней працаваў начальнікам рэжымнага аддзела СІЗА №2 Упраўлення ДВП МУС па Віцебскай вобласці.
У віцебскай ПК-3 традыцыйна адбываюць тэрміны экс-чыноўнікі і сілавікі, якія здзейснілі злачынствы. Аднак, пасля падзеяў 2020 года, у гэтую калонію накіравалі дзясяткі палітвязняў, якія падвяргаюцца там рэпрэсіям. У канцы студзеня гэтага года пра гэта праваабаронцам расказаў адзін з былых зняволеных. Магчыма, уцечка інфармацыі і стала прычынай змены кіраўніцтва.
Па часе перастаноўка ў кіраўніцтве ПК-3 прыкладна супала са зменай начальніка наваполацкай ПК-1, дзе пасля збіцця Віктара Бабарыкі крэсла Анджэя Пальчыка, які аскандаліўся, заняў яго былы намеснік Руслан Машадзіеў.
Таксама варта згадаць, што ў чэрвені начальнік аршанскай ПК-12 для асуджаных, хворых на туберкулёз УДВП па Віцебскай вобласці Андрэй Гудына сышоў на павышэнне і стаў начальнікам УДВП па Гомельскай вобласці.