У Магілёве разгортваецца цікавая сітуацыя вакол гэтага прадпрыемства (правільная назва ЗТАА «Каранаспан АСБ») з аўстрыйскімі інвестыцыямі.
Завод, пабудаваны ў паўднёвай прамзоне вырабляе пліты OSB і, як зараз высвятляецца, мае мінімум уласных працоўных. Затое фундатар актыўна прыцягваў падрадныя арганізацыі.
Пакуль усё было добра, то пра «Кранаспан» пераважна не казалі, хоць усе разумелі, што, як мінімум, такая вытворчасць з’яўляецца шкоднай для працоўных і наносіць шкоду экалогіі ўсяго горада.
Але зараз, пасля ўвядзення санкцый, завод не можа нармальна разлічыцца з падрадчыкамі. Так, напрыклад, працоўным ТАА «ПрамКлінСэрвіс» ужо некалькі месяцаў не выплочваецца заробак.
Заробленае за студзень яшчэ не выплачана, бо галаўное прадпрыемства не падпісвае акты выкананых работ, адцягваючы аплаты. А ва ўмовах падзення курсу рубля, заробак працоўных у 1000 рублёў ужо абясцэніўся практычна ўдвая.
Рабочыя цяпер гатовы расказваць усю праўду, але, улічваючы, што яны працуюць па падрадзе, яны не лічацца афіцыйна работнікамі «Кронаспан». Кола замкнулася.