У першыя дні новага года ў жаночай калоніі №4, якая знаходзіцца ў Гомелі, праходзіць рэарганізацыя. Гэта адзіная ў краіне папраўчая ўстанова для жанчын-«першаходаў».


Нагадаем, яшчэ паўтара гады таму ў ПК-4 было васямнаццаць атрадаў па 80-100 асуджаных у кожным. У сярэднім там адбывала тэрмін у 1500 чалавек.

Аднак сёння там ужо, як мінімум, з’явіўся 20-ы атрад, а колькасць асуджаных падскочыла пад дзве тысячы – атрады ўжо налічваюць па 100-120 чалавек. З-за гэтага сваякі сутыкнуліся з рэзкім абмежаваннем часу на тэлефонныя перамовы – зараз на пакладзены па рэжыме тэлефонны званок адводзіцца ўсяго паўтары хвіліны.

Вядома, што чацвёрты атрад расфарміраваны (жанчын прыкладна па 25 чалавек размеркавалі ў іншыя атрады), а 16-ы атрад перанумаравалі ў чацвёрты. Атрады змешваюць па прынцыпе часу працы ў прамзоне – першая змена адлучаецца ад другой.

Рэзкае павелічэнне колькасці вязняў звязана з вялікім “прыходам” палітычных зняволеных – іх больш за сто чалавек, то бок, цэлы атрад.