Назіральнік ад ініцыятывы «Сумленныя людзі» Андрэй Застрэлаў з міліцэйскага аўто паведаміў, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС.
4 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі / На фота – аўтамабіль, на якім Андрэя Заварава павезлі ў міліцыю
Назіральнік ад ініцыятывы «Сумленныя людзі» паведаміў праваабаронцам «Магілёўскай вясны», што яго затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС прама на ўчастку №97 (гімназія №1).
Як ён паспеў паведаміць з патрульнага аўто, яго затрымалі на тры гадзіны для «высвятлення асобы». На ўчастку Застрэлаў апынуўся чацвёртым назіральнікам і заявіў камісіі аб сваім праве назіраць за ходам галасавання, што прапісана ў Выбарчым кодэксе. Пасля невялікага дыялогу старшыня камісіі выклікаў на Застрэлава міліцыю, забараніўшы таму прысутнічаць на выбарчым участку.
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, якія прыехалі, апыталі членаў камісіі і старшыню УВК, пасля чаго затрымалі Андрэя Застрэлава. Яго спачатку павезлі ў грамадскі пункт аховы парадку №8, але потым рэзка перадумалі і адправілі яго ў Кастрычніцкі РАУС.
На дадзены момант Застрэлаў знаходзіцца там. Калі яго не вызваляць каля 20:30, ёсць падставы меркаваць, што яго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Зрэшты, да гэтага часу не зразумела, што менавіта парушыў назіральнік.
АБНОЎЛЕНА
Як паведаміў Андрэй, яго выпусцілі із РАУС. Пры гэтым яму выдалі позву на яўку 5 жніўня. Па ягоных словах, міліцыя праводзіць праверку з нагоды заявы старшыні ўчастковай камісіі нібыта за “перашкоду працы камісіі”