Барыс Бухель на працягу многіх выбарчых кампаній змагаўся за тое, каб час і месца першых пасяджэнняў камісій не хавалі.
28 чэрвеня. Магілёў. Абласны выканаўчы камітэт. Алесь Святліцкі
Інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце аблвыканкама ў раздзеле “Выбары” раніцай 28 чэрвеня. Паседжанні некаторых акруговых камісій праходзяць у гэта ж дзень, астатніх – 29 чэрвеня. Абласная выбарчая камісія правяла сваё першае арганізацыйнае пасяджэнне а 10 раніцы 28 чэрвеня.
Як адзначае назіральнік Барыс Бухель, упершыню за ўвесь час назіранняў за выбарамі яго паклікалі прысутнічаць на пасяджэнні.
– Падчас папярэдніх электаральных кампаній ўлады спрабавалі схаваць час і месца першага паседжання, паколькі там часцяком было мноства парушэнняў выбарчага заканадаўства. Увогуле, наяўнасць абласной выбарчай камісіі – гэта штосьці новае. Раней на парламенцкіх былі толькі акруговыя камісіі, якія кантраляваліся раённымі адміністрацыямі. Зараз жа курыраваць ўсе будуць абласныя ўлады. Абласная выбарчая камісія таксама будзе апошняй інстанцыяй для скаргаў – у ЦВК яны зараз прымацца не будуць. Старшынёй, ягоным намеснікам і сакратаром абраныя адпаведна Валерый Берастаў, Аляксей Лаўрыненак і Людміла Макаранка – усё тыя ж людзі, што былі і ў папярэднія выбарчыя кампаніі.