Канкурэнцыя сярод мясцовай апазіцыі за месцы ў парламенце становіцца больш жорсткай.
У Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 ад ГА «Партыя БНФ» балатавацца будзе Анастасія Войтава, ад БСДП (Грамада) – Леанід Падбярэцкі. Ад правацэнтрысцкай кааліцыі, куды ўваходзяць БХД, АГП і рух “За Свабоду”, па гэтай акрузе пойдзе прадстаўнік МХД-БХД Андрэй Бодзілеў.
У Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 ад БНФ кандыдатам будзе Зміцер Салаўёў, ад БСДП – Наталля Шкадун, ад БХД – Алег Аксёнаў.
У Магілёўскай-Кастрычніцкай №86 кандыдатам ад БНФ збіраецца стаць Алесь Шаўцоў, ад БСДП – Іна Яўсеева, Аляксей Кірыенка з АГП – ад правацэнтрыстаў.
У Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 БНФ вылучыла кандыдатам Аляксандра Страха, БСДП – Алеся Сердзюкова, а кааліцыя – Сяргея Смалякова з АГП.