Што бывае, калі выканаўчая ўлада лезе ў малазнаёмыя для сябе фарматы накшталт графіці.
26 мая. Фота – Дзяніс Васількоў
Магілёўскі блогер Дзяніс Васількоў размясціў у сваім блогу фатаграфію надпіса-хэштэга, які быў падрыхтаваны ў рамках святкавання 750-годдзя Магілёва.
Надпіс займае ў даўжыню каля дваццаці метраў і ўяўляе сабой напісаныя звычайнай чырвонай фарбай словы на бетонным плоце. Па незразумелай прычыне мастак не змог размясціць літары на адной вышыні і ў роўнай аддаленасці адзін ад аднаго. У выніку надпіс бачыцца як #Гор жусь ЧтоИ зМог илёва.