«П’яніца, інвалід, блазнюк» – і гэта далёка не поўны спіс «намінацый», якія рэгіянальная прэса раздавала людзям у 2017 годзе. Прыходзь і ведай болей пра магілёўскую рыторыку нянавісці!
Прывітанне, у нас да цябе прапанова. Так, пераднавагодняя мітусня, салаты, шампанскае і чаканне Новага года акунае ў святочны настрой. Аднак у цябе ёсць магчымасць у апошні раз у 2017 годзе пагаварыць аб сапраўдным і важным.
28 снежня (чацвер) а 18:30 ты можаш падысці ў грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16) і даведацца, як магілёўскія рэгіянальныя газеты стараюць ворагаў са звычайных людзей – магчыма, тваіх сяброў, суседзяў, знаёмых ці сваякоў.
Як чалавека з алкагольнай залежнасцю ператвараюць у «п’яніцу».
Як чалавека з парушэннем зроку робяць «інвалідам».
Як хлопца, які любіць іншага хлопца, дэфармуюць ў «гамасека».
Як апазыцыянэра атаясамліваюць са «злачынцам».
І дзесяткі іншых прыкладаў.
Праваабаронца, сузаснавальнік Human Constanta Валдзіс Фугаш і журналіст Аляксандр Буракоў спецыяльна будуць на “Коле” ў гэты дзень, каб падрабязна распавесці аб нянавісці і яе мове на канкрэтных прыкладах.
Нашыя людзі талерантныя? Прыходзьце і даведайцеся праўду.
28 СНЕЖНЯ, 18:30
ГРАМАДСКІ ЦЭНТР “КОЛА”, Г. МАГІЛЁЎ, зав. Чкалава, 16