Першы выязны кінаклуб, прысвечаны праблемам гендэра, сэксуальнасці і асаблівасцям іх праяваў, пройдзе ў горадзе на Дняпры.
Гледачам будзе прадстаўлены фільм «Калі б гэтыя сцены маглі гаварыць» рэжысёраў Шэр і Нэнсі Сэвока.
Дзеянні адбываюцца на працягу 40 гадоў у адным доме, але з рознымі жыхарамі. Гэта гісторыя жанчын, якія перажываюць маральны крызіс з нагоды нечаканых цяжарнасцяў і іх выбару, рабіць ці не рабіць аборт.
У 1952 годзе, калі аборт быў нелегальным, медсястра прымае рашучыя і небяспечныя для свайго жыцця меры для таго, каб пазбавіцца ад дзіцяці … У 1974 годзе хатняя гаспадыня з 4 дзецьмі выяўляе, што цяжарная, і вырашае, што не зможа пракарміць яшчэ адно дзіця …
У 1996 цяжарная студэнтка каледжа вырашае зрабіць аборт, але падчас аперацыі адбываецца неспадзяванае.
Фільм будзе паказаны на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Мадэратарам дыскусіі стане Таня Сецкая – даследчыца гендэра і візуальнай культуры.
УВАГА! УВАХОД ПА ЗАПІСУ!
Для запісу неабходна даслаць ліст на пошту cinema@makeout.by, дзе трэба пазначыць:
– У тэме ліста «Магілёў 27.11»;
– Імя (ці як вас называць);
– Нумар мабільнага тэлефона;
– Колькасць чалавек;
– Атрымаць пацверджанне запісу.
27 лістапада. Грамадскі цэнтр «Кола». 18:00.