Кінаклуб “Цымус” запрашае магілёўцаў прыняць удзел у праглядзе і абмеркаванні фільма ў межах Тыдня супраць расізма, дыскрымінацыі і нянавісці ў Беларусі-2017.

Распаўсюджана меркаванне, што пытанні расізму для Беларусі не актуальныя, таму не варта нават казаць пра іх, бо “гэта пра Амерыку і Еўропу, а ў нас усё па-іншаму”. Сапраўды – па-іншаму, аднак мы штодня сутыкаемся з жартамі пра “Іншых” і іх недахопы, думкамі аб тым, што існуюць палітычна, сацыяльна або культурна “правільныя” людзі, а тых, хто не трапляе ў гэтыя катэгорыі, можна (і нават часам трэба) абмяжоўваць у правах і не звяртаць увагі на іх праблемы.

“Сэльма” (анг. Selma) – фільм, заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбыліся ў 1963-1965 гадах у Злучаных Штатах Амэрыкі. У стужцы апавядаецца пра намаганьні людзей здабыць выбарчыя правы для цёмнаскурага насельніцтва краіны, абапіраючыся на негвалтоўныя дзеяньні і спробы мясцовых (і ня толькі) уладаў супрацьстаяць гэтаму. Адным зь лідэраў руху зьяўляўся ўладальнік Нобэлеўскае прэміі міру – доктар Марцін Лютэр Кінг.

ШТО: кінапрагляд фільма “Сэльма”.

КАЛІ: 22 сакавіка, серада, 18:20.

ДЗЕ: Грамадскі цэнтр “Кола”, зав. Чкалава, 16.

УВАХОД ВОЛЬНЫ.