Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка ў гэтую сераду раскажа пра стаўленне органаў улады да грамадзян і адкажа на вышыя пытанні.

У гэтую сераду, 20 лютага, праваабарончы цэнтр «Вясна» запрашае вас у 18:30 у грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16) на сустрэчу з былым адвакатам, юрыстам Паўлам Сапелкай.

Павел каардынуе кампанію #БезПраваНаРасправу. У яе рамках праваабаронцы выяўляюць выпадкі катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Ён раскажа магілёўцам пра спецыяльную Канвенцыю, якая забараняе катаванні і здзекі, а таксама распавядзе пра перспектывы ўзаемадзеяння дзяржорганаў Беларусі і экспертаў ААН у гэтай сферы.

Акрамя таго, вы даведаецеся, як у праваабарончым цэнтры «Вясна» працуюць з ахвярамі дзяржаўных органаў і пачуеце іх гісторыі.

У другой частцы сустрэчы любы ахвочы можа атрымаць адказы на свае пытанні.

Уваход на сустрэчу бясплатны.


Магілёў, 20 лютага.

Грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16).

Адкрытая сустрэча з Паўлам Сапелкам, каардынатарам кампаніі # БезПраваНаРасправу.

Пачатак – 18:30. Уваход – вольны.


А вось тут вы можаце пачытаць пра выпадкі катаванняў і здзекаў над беларусамі: