Эксперт з Украіны Таццяна Кавальчук падзеліцца вопытам, як прымусіць мясцовыя ўлады ісці на дыялог.
У Магілёве няма губернатара і мэра – ёсць толькі старшыні аблвыканкама і гарвыканкама. Гаспадароў горада і вобласці не выбіраюць – іх прызначае прэзідэнт. З-за гэтага рэальных механізмаў уплыву на навакольную прастору ў людзей практычна няма.
Атрымліваецца, што ў грамадзян, якія жывуць, працуюць і адпачываюць у Магілёве сёння вельмі мала шанцаў змяняць жыццё ў ім.
З гэтым трэба нешта рабіць. Менавіта таму ў Магілёў 19 чэрвеня прыедзе ўкраінская праваабаронца з дваццацігадовым стажам, трэнер і кіраўнік праектаў ў грамадскай арганізацыі «Моладзь Чэркашчыны» Таццяна Кавальчук.
Яна раскажа, як паспяхова праводзіць адвакатыўныя кампаніі і дамагацца паляпшэнняў пры дапамозе грамадскіх камітэтаў, распавядзе пра магчымасці, якія ёсць у беларусаў і падзеліцца украінскім вопытам.
Сустрэча пройдзе ў магілёўскім «Тэхнапарку», канферэнц-зала №807
Дата і час: 19 чэрвеня, з 16 да 19 гадзін.