Распавядаем пра заканадаўства і дзелімся практычным досведам.
У лютым стартаваў вясновы прызыў у войска Рэспублікі Беларусь, а гэта значыць, што дзясяткі маладых людзей з Магілёва ўжо маюць на сваіх руках позвы ў ваенкамат.
Нажаль, мы сутыкнуліся з тым, што прызыўнікі не ведаюць ўласных правоў, а супрацоўнікі вайсковых камісарыятаў, выканаўчых камітэтаў і медыцынскіх устаноў не спяшаюцца іх тлумачыць.
Рэдакцыя сайта mspring.online адчувае адказнасць перад маладымі хлопцамі і дзяржавай і таму запрашае ўсіх жадаючых 18 лютага на адкрытую лекцыю па правах прызыўніка. Адбудзецца яна а 12:00 у грамадскім цэнтры «Кола» (вул. Чкалава, 16).
Мы разгледзім наступныя пытанні:
Ўручэнне позваў і правільнасць іх афармлення;
Правілы паводзінаў са службовымі асобамі ваенкамата;
Правы і абавязкі пры праходжанні медыцынскай камісіі;
Праходжанне службы ў рэзерве і альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.
а таксама падзелімся практычным вопытам абароны сваіх правоў пры прызыве на службу ў войску.
Мерапрыемства працягнецца дзве гадзіны: у першай частцы гаварыць будуць лектары, другая будзе прысвечана пытанням аўдыторыі.
Каб звязацца з намі, пішыце на пошту mspring.online@gmail.com .
Звяртаем вашу ўвагу, што мы рады бачыць на лекцыі тых, хто хоча ведаць свае правы. Тым, хто хоча «адкасіць ад войска», на нашу лекцыю ня трэба. Прабачце.
ШТО: Лекцыя па правах прызыўніка.
КАЛІ: 18 лютага, пятніца, 12:00.
ДЗЕ: Грамадскі цэнтр «Кола», вул. Чкалава, 16.